Наверх

Народнае гулянне «Масленіца» адбудзецца ў Баранавіцкім раёне

24.02.2025 154 Наш край

rajon-2025.JPG

2 сакавіка Баранавіцкі раённы цэнтр рамёстваў аграгарадка Русіно запрашае ўсіх жадаючых з 11.00 да 15.00, каб разам адсвяткаваць «Масленіцу».

Вас чакаюць выступленні творчых калектываў, гульні і конкурсы, выстава-кірмаш народных рамёстваў, выстава-дэгустацыя страў беларускай кухні, катанне на конях, спальванне пудзіла Масленіцы і шмат чаго яшчэ.

А зараз – у падрабязнасцях:

11:00 – 12.00 Фотазона «Маслянічны тыдзень», радыёгазета «Масленка шчыра ўсіх вітае», катанне на конях.

11:30 – 15:00 – гандлёвыя рады «Гуляй, Масленка»;
– выстава-дэгустацыя страў беларускай кухні «Сытны двор»;
– выстава-дэгустацыя страў з таркаванай бульбы «Бульба – усяму галава»;
– выстава майстроў народная творчасці «Рамесная слабада»;
– праца бібліятэчнага падворка «Шырокая Масленіца на добрай зямлі».

12:00 – 14:45 – тэатралізаваная канцэртная праграма «Масленіца ідзе, за сабой вясну вядзе» (песні, пляскі).

13:00 – 14:45 – дзіцячая гульнёвая пляцоўка «Масленічныя забавы».

14:45 – 15:00 – спальванне пудзіла Масленіцы.

Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: