Наверх

На цікавую праграму “Масленіца” запрашае Баранавіцкі раённы цэнтр рамёстваў

20.02.2023 1643 Наш край

26 лютага з 12.00 да 15.00 Баранавіцкі раённы цэнтр рамёстваў (аграгарадок Русіно, вул. Лугавая, 6) запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да вясёлага маштабнага мерапрыемства “Масленіца”. Уваход вольны!

У праграме свята:

інтэрактыўна-театралізаваная канцэртная праграма “Збірайся, народ! Масленка ідзе!”;

дзіцячая гульнёвая пляцоўка “Гуляем, гуляем, Масленку гукаем!”;

выстава-кірмаш традыцыйнай беларускай кухні “Масленічныя пачастункі”;

выстава-кірмаш “Беларусі сувенір”;

майстар-клас па кавальству “Падкова на шчасце”;

бяспройгрышная латарэя;

спальванне масленічнага пудзіла.

Нагадваем, што зараз да аграгарадка Русіно можна даехаць новым маршрутам – гарадскім аўтобусам № 24.

Тэлефон для даведак 64-19-52.

Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: