На сустрэчу з вядомым даследчыкам міфалогіі і народнай астраноміі беларусаў Дзмітрыем Скварчэўскім запрашае Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая. Сустрэча адбудзецца 9 лютага ў 15.00. Уваход вольны паводле папярэдняга запісу (т. 40-36-90).
«Пярун, Ярыла, Зюзя… Гэтыя імёны кожны з нас добра памятае яшчэ са школы. Гэта ж язычаскія багі старажытных беларусаў! А ці ведаеце вы, што некаторых з іх «прыдумалі» нашмат пазней? І што некаторыя з папулярных «павер’яў» і паданняў – проста фантазіі рамантыкаў ад гісторыі і краязнаўства? А якім жа быў сапраўдны свет беларускай міфалогіі?
Аб усім гэтым раскажа наш госць, кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Скварчэўскі. Шмат гадоў ён прысвяціў вывучэнню міфалагічных таямніц беларускай зямлі» – анансуе бібліятэка.
У 17.00 усіх таксама чакае музычны падарунак: зайграе малады музыка Ян Клапоцкі, якога называюць новай бард-зоркай. У творчасці Яна спалучаецца фолк, арт-рок і яго ўласнае адчуванне таемных глыбінь чалавечай душы.
Алена РАКУЦЬ