Наверх

На навукова-краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя Адаму Міцкевічу, запрашае Баранавіцкі раён

18.07.2023 572 Наш край

Навукова-краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя жыццю і творчасці Адама Міцкевіча, пройдуць 22 ліпеня у Баранавіцкім раёне на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яна Чачота (в. Новая Мыш).
biblioteka-rajon-2.jpg
Чытанні адбудуцца ўжо ў трэці раз. Першыя былі прысвечаны творчай спадчыне Яна Чачота, другія прайшлі пад назвай «Неўміручая спадчына – Купала і Колас». Сёлета чытанні прымеркаваны да 225-годдзя з дня нараджэння А. Міцкевіча (юбілейная дата адзначаецца ў снежні).
biblioteka-rajon-4.JPG
У чытаннях возьмуць удзел супрацоўнікі дома-музея Адама Міцкевіча (г. Навагрудак), музея-сядзібы Міцкевічаў «Завоссе», Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, а таксама калумніст газеты «Культура» Зміцер Юркевіч і іншыя госці з Мінска.

Таксама падчас мерапрыемства выступяць дзеці-чытачы з розных куткоў раёна з аўтарскімі творамі, прысвечанымі спадчыне Адама Міцкевіча.

На свята запрашаюцца ўсе аматары і прыхільнікі творчага шляху паэта. Уваход вольны.
biblioteka-rajon-1.jpg
Інфармацыя і фота (з архіву) Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.




  • Мы в социальных сетях: