Наверх

На лялечны спектакль «Мама Му чытае» запрашаюць маленькіх жыхароў Баранавічаў

27.02.2023 243 Наш край

Спектакль пра жыццё гарэзлівай каровы Мамы Му і яе сябра Крумкача пакажа 2 сакавіка ў 12.00 тэатрык «Лямцавая батлейка» (Мінск), лялькі для якога адмыслова робяцца з лямцу.

На спектакль паводле кнігі знакамітай шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр, які адбудзецца ў сектары літаратуры на замежных мовах Баранавіцкай гарадской бібліятэкі імя В.Таўлая, запрашаюцца ўсе жадаючыя (па папярэднім запісе – т. 40-36-90 ці +375 (29) 729-31-06). Узрост 0+.

«Для дзетак і дарослых, якія не страцілі адчуванне дзяцінства», – адзначаюць арганізатары.

Падрыхтавала Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: