Наверх

На Гродзеншчыне 6 і 7 верасня адбудзецца ХХХII Дзень беларускага пісьменства

29.07.2025 64 Наш край

Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:

• 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
• 500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, славутага «Апостала» Францішка Скарыны;
• Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання;
• Круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.

Жыхароў і гасцей Ліды і Лідскага раёна чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.

Будуць дзейнічаць інтэрактыўныя зоны ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага саюза жанчын, бібліятэк Гродзенскай вобласці, рэгіянальных мас-медыя. Акрамя таго, будуць арганізаваны спартыўныя пляцоўкі, зоны для дзяцей і моладзі, пункты грамадскага харчавання. Удзельнікі змогуць наведаць рэкламна-інфармацыйны тур, які пакажа турыстычныя магчымасці Ліды і Лідскага раёна.

Ключавыя падзеі – афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскія чытанні» – адбудуцца 6 верасня.

У рамках Дня беларускага пісьменства Мінінфарм традыцыйна арганізуе Фестываль кнігі і прэсы.




  • Мы в социальных сетях: