Наверх

Мікалай Быліч упрыгожвае Баранавіцкі раённы цэнтр рамёстваў

24.09.2014 420 Наш край

Мікалай Іванавіч Быліч кіруе гаспадаркай у раённым Цэнтры рамёстваў. З яго прыходам тут з’явілася шмат цікавых вырабаў, якія ўпрыгожваюць падворак. 

Яшчэ ў дзяцінстве ён любіў маляваць, таму пасля заканчэння школы паступіў у Віцебскае педагагічнае вучылішча на мастацка-графічны факультэт.

У вёску Русіно Мікалай паехаў за сваёй жонкай Любачкай, якую запрасілі працаваць на птушкафабрыцы.

І сабе знайшоў тут занятак – 30 год аддаў працы ў Баранавіцкім вучылішчы лёгкай прамысловасці настаўнікам графікі і чарчэння. А як стаў пенсіянерам, прыйшоў у раённы Цэнтр рамёстваў, дзе працягвае захоўваць і развіваць народнае мастацтва, традыцыйныя рамёствы, перадаючы сваё ўменне дзецям. Дарэчы, Антон Нічыпарук, які здзейсніў ідэю старшыні аблвыканкама Канстанціна Сумара і стварыў помнік хлебу, адкрыты нядаўна на абласных дажынках у Пінску, з’яўляецца ўнукам Мікалая Іванавіча.

Цяпер Мікалай Іванавіч працуе над афармленнем хаткі для міфалагічнага бога зімы Зюзі, якога беларусы ўяўля-юць нізенькім, тоўстым, з белымі, як снег, валасамі і такой жа даўжэзнай барадой. Майстар хоча паспець завяршыць работу як мага хутчэй, каб Зюзя сустракаў дзяцей на навагодняй пляцоўцы.

Шмат творчых задумак у Мікалая Іванавіча, ды часу не хапае, гаворыць майстар. Але яго няўрымслівая натура імкнецца захаваць спадчыну нашай духоўнай культуры.



  • Мы в социальных сетях: