Наверх

Мерапрыемствы да міжнароднага дня роднай мовы ў Баранавічах

20.02.2019 870 Наш край

Да Міжнароднага Дня роднай мовы ў публічных бібліятэках горада будуць праводзіцца тэматычныя мерапрыемствы, паведамляецца на сайце бiблiятэкi.

• 20 лютага ў сярэдняй школе № 14 пройдзе фестываль беларускай песні гарадскога масштабу. Прагучаць песні беларускіх кампазітараў, удзел у мерапрыемстве прыме і заслужаны ансамбль СШ № 13.

• 21 лютага – акцыя “Размаўляйце са мной па-беларуску” будзе доўжыцца на працягу ўсяго дня ў сектары дзіцячай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Супрацоўнікі прапануюць сваім наведвальнікам размаўляць на роднай беларускай мове. Можна будзе паспрабаваць стаць перакладчыкам з рускай на беларускую мову і атрымаць за правільны пераклад падарунак. 6+

• 21 лютага – літаратурны лабірынт “Родная мова – крыніца натхнення” прапануе наведвальнікам вэб-сайта ЦБС http://tavlay-library.by віктарыну па творах беларускай літаратуры, якія вывучаюцца ў школе. 12+



  • Мы в социальных сетях: