Наверх

Маштабны бібліяфэст адбудзецца ў Баранавіцкім раёне

20.07.2021 434 Наш край

Да ўвагі ўсіх прыхільнікаў паэтычнага слова і аўтараў-пачаткоўцаў!

24 ліпеня ў 11.00 Цэнтральная раённая бібліятэка імя Яна Чачота дае старт маштабнаму мерапрыемству – бібліятэчнаму фэсту “БібліяКомпас: арыенцір на карыстальніка”.

Паэтычныя пляцоўкі, размешчаныя ў гэты дзень у парку в. Новая Мыш, дадуць магчымасць літаратарам Лунінецкага і Баранавіцкага раёнаў паспрабаваць свае сілы ў справе паэтычнай лірыкі. Калі вы адчуваеце ў сабе задаткі літаратурнага майстра, калі вашы думкі і пачуцці выліваюцца ў вершаваныя радкі, а натхненне з’яўляецца вашым пастаянным спадарожнікам, будзем рады бачыць вас у якасці выступаючых і гледачоў бібліятэчнага фэста.

Усе зацікаўленыя могуць атрымаць неабходную інфармацыю па тэлефонах 64-25-65 і 46-19-41.




  • Мы в социальных сетях: