Наверх

“Кветку шчасця” знайшлi ў Баранавiцкiм раёне

07.07.2018 403 Наш край

Традыцыйна 6 ліпеня на Беларусі адзначаецца народнае свята летняга сонцастаяння – Купалле! Свята агню, расліннаці, пладароднасці зямлі, добрага настрою і лета!

Мірскі Дом культуры заўжды імкнецца адзначыць гэта свята яскрава, пазітыўна, з народнымі забавамі, вясёлымі гульнямі, рытмічнымі песнямі, масавымі карагодамі і сюрпрызамі.

І гэты год не стаў выключэннем!

Тэатралізавана-гульнёвая праграма “Кветка шчасця” зрабіла рэальнасцю чароўнае падарожжа да папараць-кветкі! Разам з гасцямі свята персанажы прадстаўлення прайшлі выпрабаванні чалавечымі парокамі, завітаўшыі ў госці да Страха, Гардыні, Гнева, Глупасці (так-так, менавіта Глупасці) і Сумненняў. На працягу гэтага падарожжа на пляцоўцы Дома культуры не змаўкалі смех і песні, праводзіліся гульні і забавы, якія суправаджаліся громкімі крыкамі “балельшчыкаў”! А нашы балельшчыкі дарэчы былі не меньш актыўнымі, чым балельшчыкі Мондзіалю-2018!

Працягнулася свята яскравым канцэртам, у якім прымалі ўдзел салісты і калектывы Мірскага ДК і народнай самадзейнасці. Апладысменты гледачоў, як і заўжды, сагравалі сэрцы артыстаў і стваралі неверагодную святочную атмасферу.

Канечне ж, ля Дома культуры ў гэту чароўную ночку зацвіла папараць-кветка! І мы сардэчна віншуем Анастасію Плотнікаву!! Таму што менавіта гэтая дзяўчына папараць-кветку знайшла!

А для ўсіх, хто кветку шчасця шукаў, але так і не знайшоў, роўна ў поўнач у небе над Домам культуры быццам папараць-кветка расцвёў святочны феерверк!

А гэта значыць, што мары ўсіх гдедачоў, жыхароў і гасцей нашага аграгарадка абавазкова стануць рэальнасцю!

Чароўная ночка працягнулася дынамічнай дыскатэкай!

А ў паветры адчуваўся водар чараўніцтва, надзеі на лепшае, кахання і ўсеабдымнага шчасця!

Кіраўнік узорнага тэатральнага калектыву “СМАРТ” Валерыя Чарненка.

Фота прадстаўлены Мірскім ДК.



  • Мы в социальных сетях: