Наверх

"Корнеўскія чытанні" прайшлі ў Баранавічах

27.11.2025 69 Наш край

“…Колькі дзён пражыта! Колькі дзён! І ўсе ўпрыгожвалі жыццё…”, – так пісаў у адным з вершаў наш зямляк  паэт Алесь Корнеў (1935–2022). Сёлета таленавітаму творцы споўнілася б 90 гадоў. З гэтай нагоды 26 лістапада ў аддзеле галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі  імя В. Таўлая прайшлі “Корнеўскія чытанні” – сумесны праект бібліятэкі, Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”.

Ініцыятыва правядзення “чытанняў” у памяць аб майстры слова,  які доўгія гады быў сябрам бібліятэкі, належыць Раісе Раманчук – кіраўніку літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў. Першая сустрэча ў рамках праекта адбылася ў 2022 годзе.

02chytanni-.jpg

09chytanni-.jpg

08chytanni-.jpgСёлетняя, юбілейная, імпрэза стала асаблівай. Падчас яе прагучала шмат шчырых слоў у адрас Алеся Касьянавіча. Слайд-фільм, падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі, дазволіў удзельнікам сустрэчы яшчэ раз пагартаць старонкі “жыццёвага фотаальбома” Алеся Корнева: ваеннае дзяцінства, школьныя гады, навучанне ў медыцынскім інстытуце, праца на працягу 33 гадоў у скурна-венералагічным дыспансеры… Пасля выхаду на пенсію ў Алеся Касьянавіча ва ўсю моц і прыгажосць выявіліся яго творчыя здольнасці: ён натхнёна займаўся лясной скульптурай і мастацтвам, але найбольш праявіў сябе ў літаратурнай творчасці. Жаданне пісаць узнікла ў складаны перыяд жыцця – падчас цяжкай хваробы. Яму вельмі хацелася жыць. І Алесь Касьянавіч даў сабе зарок: “Калі ўсё завершыцца добра, то буду кожны год па кніжачцы вершаў пісаць”. І стрымаў сваё абяцанне. З-пад пяра творцы выйшлі 32 зборнікі, у якіх ён з пяшчотай адклікаўся аб жанчыне, Радзіме, роднай мове і прыродзе. Амаль ва ўсіх сваіх кнігах Алесь Касьянавіч выступае і як мастак: ілюстрацыямі да выданняў служаць аўтарскія графічныя малюнкі, фотаздымкі, лясныя скульптуры.

Імкнучыся “Услед за ластаўкай” – у вышыню, падслухаўшы як “Грае раніца зару”, паспрабаваўшы “Вішнёвага прысмаку” “Жаночых напеваў”, ледзь не апёкшыся аб “Нязгаслыя яскі” кахання, паэт ўсё ж прайшоў “Праз міфы і казкі” нязведанай мінуўшчыны, пакланіўся “Крыжам зямелькі нашае” і адчуў у сваім сэрцы “Адгалоскі” ад жыцця, ад усяго што навокал.

Паэтычная творчасць нашага таленавітага земляка не засталася незаўважанай: Алесь Корнеў адзначаны Брэсцкай абласной літаратурнай “Мядовай прэміяй” (2009), абласной літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка (2011), узнагароджаны Граматай Баранавіцкага гарвыканкама.

03chytanni-.jpg

04chytanni-.jpg

23.jpgУспомніць паэта і сціплага чалавека прыйшлі блізкія і родныя, сябры,  баранавіцкія творцы. Вечар быў напоўнены паэзіяй і музыкай. Пранікнёна гучалі песні на словы Алеся Корнева ў выкананні народнага вакальнага ансамбля настаўнікаў сярэдняй школы № 21 “Primavera”. Прыемна, калі творчасцю суайчыннікаў цікавіцца падрастаючае пакаленне: з дэкламацыяй вершаў Алеся Касьянавіча выступілі вучні Падлескай базавай школы. Да юбілею творцы бібліятэкары падрыхтавалі персанальны бібліяграфічны паказальнік, у якім сабраны звесткі пра значныя падзеі жыцця аўтара, рэцэнзіі і бібліяграфічныя даведкі пра кнігі паэта.

05chytanni-.jpg

06chytanni-.jpg

07chytanni-.jpg

10chytanni-.jpgПа прафесійным прызванні Алесь Корнеў быў выдатным доктарам, па прызванні творчым – неардынарным майстрам слова, вершы якога – іскрыстыя, яскравыя, сонечныя – і сёння лечаць душы і сэрцы людзей. 

21.jpgНадзея КІПЕЛЬ, загадчык аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая

Фота Алены АЛЬПЯРОВІЧ, бібліёграфа І катэгорыі ЦГБ імя В. Таўлая




  • Мы в социальных сетях: