Наверх

Конкурс «Нашчадкі традыцый»: удзельнікі баранавіцкага ансамбля "Мацейка" 13-й школы сталі лаўрэатамі абласнога этапу

13.10.2023 681 Наш край

Падведзены вынікі абласнога этапу III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый». Конкурс аб’яднаў дзяцей, педагогаў, бацькоў у агульнай справе вывучэння, аднаўлення і асэнсавання традыцый і культурных здабыткаў нашай Радзімы.

На конкурс быў прадстаўлены калектыўны праект удзельнікаў узорнага ансамбля народнага танца «Мацейка» сярэдняй школы № 13 г. Баранавічы, які адзначаны дыпломам I ступені.

Аўтары праекта Абуховіч Аліна, Кабяк Юлія, Бінда Фаіна, Шылейка Варвара  выбралі прадметам свайго даследавання баранавіцкі рэгіянальны касцюм. У рамках падрыхтоўкі да праекта вучням удалося знайсці захавальнікаў элементаў мужчынскага і жаночага адзення, пагутарыць з метадыстам раённага Цэнтра рамёстваў аграгарадка Русіно Круцько Кацярынай Аляксееўнай, наведаць раённую бібліятэку вёскі Новая Мыш, звярнуцца да архіўных дакументаў.

Вопыт і вынікі былі прадстаўлены і ў відэароліку, у якім аўтары прадэманстравалі адноўленыя элементы жаночага і мужчынскага адзення. 

Дапамагалі ў працы вучням кіраўнік узорнага ансамбля народнага танца «Мацейка» Варашылава Т.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Самсонік І.П., якія ажыццяўлялі падтрымку і метадычнае суправаджэнне праектнай дзейнасці.

Работа вучняў СШ № 13 будзе прадстаўлена ў лістападзе на заключным этапе конкурсу праектаў «Нашчадкі традыцый» у горадзе Мінску.




  • Мы в социальных сетях: