Наверх

Конкурс малюнкаў на асфальце i рэтра-інсталяцыя, краязнаўчы спрынт i кніжныя жмуркі чакаюць баранавічан і гасцей горада 3 лiпеня каля цэнтральнай бібліятэкі

27.06.2021 392 Наш край

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь публічныя бібліятэкі горада падрыхтуюць тэматычныя паліцы і кніжныя інфармацыйна-ілюстрацыйныя выставы, паведамяецца на сайце tavlay-library.by. Таксама гараджан чакае комплекс мерапрыемстваў у межах агульнадзяржаўнага свята:

1 лiпеня – выстаўка “Дата в календаре”: “Незалежнасць – залаты радок у летапісу Беларусі” аформлена ў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі. Узрост: 12+.

1 лiпеня – выстаўка-ўрачыстасць “День национального единства”  будзе дзейнічаць для наведвальнікаў гарадской бібліятэкі (Філіял № 4). Узрост: 12+.

3 лiпеня – інтэрактыўная пляцоўка “Зямля мая, ты – кніга непрачытана” (у межах агульнагарадскога святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь) для баранавічан і гасцей горада будзе дзейнічаць каля цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая па адрасе: вул. Леніна, 51 і 53 з 12:00 да 16:00.

У гэты святочны дзень бібліятэкары прапануюць рэтра-інсталяцыю “Бібліятэка”, кніжную этажэрку “Букініст”, краязнаўчы спрынт “150 фактаў аб горадзе”, экспазіцыю “Рэха мінулай вайны”.

Дзяцей і дарослых чакае “Кніжнае Залюстроўе”: конкурсы, віктарыны, майстэрня творчасці, кніжныя жмуркі, літаратурныя пазлы, галаваломкі, рэбусы, размалёўкі.

У 12:00 для дзяцей адбудзецца конкурс малюнкаў на асфальце “Гарадскія гісторыі”.

“Віват, пераможца!” будзе гучаць у 13:00, у гэты час адбудзецца ўзнагароджванне удзельнікаў анлайн-гульні “Асоба ў гісторыі горада”, анлайн-квеста “Мой город в стихотворной строчке”, конкурсу малюнкаў на асфальце. Увесь час будуць дзейнічаць акцыя для забыўчывых чытачаў “Вернутая кніга” і мабільны пункт запісу ў бібліятэку.




  • Мы в социальных сетях: