Наверх

Конкурс для мастакоў-школьнікаў «Ствараем кнігу разам» аб’яўлены выдавецтвам «Мастацкая літаратура»

14.10.2020 426 Наш край
Фото https://pixabay.com

Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.

Сёлета ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выходзіць незвычайная серыя знакамітых казак свету “12 месяцаў”. У кожнай з дванаццаці кніжак творы падабраны такім чынам, каб у выніку прыемнае чытанне (альбо праслухоўванне, калі мець на ўвазе тых дзяцей, якія яшчэ не навучыліся чытаць) хлапчукі і дзяўчынкі маглі расцягнуць роўна на колькасць дзён аднаго з месяцаў. У мастацкім афармленні серыі выкарыстаны ілюстрацыі як лепшых беларускіх мастакоў-класікаў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, так і сучасных прафесійных мастакоў нашай краіны.

Заключнай кнігай серыі павінна стаць выданне ў наступным годзе своеасаблівага выбранага, куды ўвойдуць дванаццаць найбольш папулярных казак – як беларускіх, так і замежных. Аднак галоўнай яго асаблівасцю  стане тое, што ў афармленні кнігі будуць выкарыстаны ілюстрацыі мастакоў-школьнікаў.

У сувязі з гэтым “Мастацкая літаратура” аб’яўляе конкурс для мастакоў-школьнікаў “Ствараем кнігу разам”.

Для ілюстрацый прапануюцца наступныя творы:

Браты Грым. Снягурачка.
С.Т. Аксаков. Аленький цветочек.
Шарль Перо. Чырвоная Шапачка.
А.С. Пушкин. Сказка о рыбаке и рыбке.
Якуб Колас. Рак-вусач.
Л.Н. Толстой. Три медведя.
Г.К. Андэрсен. Брыдкае качаня.
В.М. Гаршин. Лягушка-путешественница.
Васіль Вітка. Вавёрчына гора.
Д.Н. Мамин-Сибиряк. Серая Шейка.
Уладзімір Караткевіч. Вясна ўвосень.
С.Я. Маршак. 12 месяцев.

Лепшыя ілюстрацыі будуць выкарыстаны ў кнізе, а таксама змешчаны на сайце “Мастацкай літаратуры”.

Мастацкія работы прымаюцца па пошце да 15 лістапада 2020 года па адрасе: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, “Мастацкая літаратура”. Можна дасылаць і на электронны адрас выдавецтва: mail@mastlit.by.

Тэлефон для даведак: 8-029-704-51-29

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах  выдавецтва «Беларусь».
 




  • Мы в социальных сетях: