Старажытныя традыцыі стараюцца не забываць у Баранавіцкім раёне.
Артысты Дома культуры аграгарадка Жамчужны і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці птушкафабрыкі “Дружба”, пры падтрымцы адміністрацыі прадпрыемства, напярэдадні старога Новага года правялі народны абрад “Каляды”.
Віфліемская зорка, Каза, Мядзведзь – неад’емныя атрабуты абраду.
– Калі калядуеш, адчуваеш, што яднаешся са сваімі продкамі, – прызнаўся “Нк” адзін з калядоўшчыкаў. – Мы шануем нашы традыцыі, імкнемся іх адрадзіць.
Калядоўшчыкаў гасцінна сустракалі ў кожным двары, а таксама стараліся пачаставаць іх чым-небудзь смачненькім.
Іна ГАНЧАР. Фота прадстаўлены птушкафабрыкай “Дружба”.