Наверх

Каляда прыйшла ў ліцэйскі клас (фота)

15.01.2016 496 Наш край

IMG_5363Уявіце звычайны дзень вучня: сядзіце вы за падручнікам, у галаве – толькі формулы ды тэарэмы… А тут – нечакана адчыняюцца дзверы і вас вітае гаманлівая каляда. Красуні-дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах, і хлопец з баянам, і Мядзведзь з Козачкай… Падарылі свята вучням ліцэя № 1 такія ж ліцэісты.

IMG_5374 IMG_5389 IMG_5412 IMG_5434Ідэя незвычайнай прэзентацыі народных традыцый моладзі належыць Таццяне Радомскай, кіраўніцы гуртка «Вяртанне спадчыны» ў ліцэі. Гучалі ў класах народныя прыпеўкі ды прымаўкі, гісторыя якіх налічвае не адно стагоддзе.

Але была ў гэтым міні-спектаклі і кропля сучаснасці. Па прапанове аднаго з хлапцоў-малайцоў Мядзведзь, абавязак якога спрадвеку – весяліць народ, прадэманстраваў, як ліцэісткі рыхтуюцца да дыскатэкі, што не магло не выклікаць шчырыя ўсмешкі.

Віталь ГЕРЦАЎ.



  • Мы в социальных сетях: