Наверх

Чым будзе здзіўляць свята «Масленіца» ў Баранавіцкім раёне

17.03.2024 494 Наш край

17 сакавіка з 11.30 да 15.00 у Баранавіцкім раённым Цэнтры рамёстваў, што ў аграгарадку Русіно, адбудзецца раённае свята «Масленіца».

– Запрашаем усіх жадаючых! У нас заўсёды весела, гучна, смачна і з народным каларытам! – звярнулася да нашых чытачоў загадчыца Цэнтра рамёстваў Мілана Проніна.

Свае словы яна пацвердзіла пералікам разнастайных мерапрыемстваў, якія чакаюць усіх, хто завітае ў гэты вясновы дзень у Русіно.

Тут вам і гульнёвая пляцоўка «Гуляй, Масленіца, гуляй, шырокая!» з удзелам казачных персанажаў народнага фальклору, і пазнавальная квэст-гульня «Масленічны тыдзень», дзе самага актыўнага ўдзельніка чакае падарунак, і бібліятэчны падворак, і тэматычныя фотазоны.

svyata-3.JPGПэўна, усім даспадобы прыйдзецца тэатралізаваная канцэртная праграма «Масленіца ідзе, Вясну за сабой вядзе!» з удзелам калектываў і асобных выканаўцаў з розных куткоў Баранавіцкага раёна.

Падчас свята можна будзе пацікавіцца і дзіцячай творчасцю – увазе гасцей будзе прапанавана выстава «Масленіца вачыма дзяцей».

svyata-2.JPG– Ніколі нашы святы і мерапрыемствы не абыходзяцца без майстар-класаў ад рамеснікаў, – працягвае Мілана Проніна. – Таксама вырабы майстроў можна будзе набыць падчас кірмашу, будуць працаваць і гандлёвыя рады. А кульмінацыяй свята традыцыйна стане спальванне пудзіла Зімы. Масленіца ў Русіно – гэта песні, скокі, жарты і гарантаваны добры настрой! Прыходзьце, калі ласка!

З афішай свята «Масленіца», якое адбудзецца 17 сакавіка ў Баранавічах, можна пазнаёміцца тут.

Алена РАКУЦЬ
 




  • Мы в социальных сетях: