Наверх

Інтрыга на палатне

25.07.2012 514 Наш край

У выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея ўжо працяглы час экспануецца калекцыя карцін і мастацкіх вырабаў, падараваных музею ў розныя часы іх аўтарамі. 

Майстры пэндзля, разца і ганчарнага круга пакінулі свае імёны ва ўдзячнай памяці нашых землякоў, дзякуючы  цікавым творам, выкананым у рознай тэхніцы, але з аднолькава высокім напалам таленту. Гэтыя  творы несумненна былі створаны калісьці для таго, каб закранаць самыя патаемныя струны чалавечай душы, і тыя сапраўды адгукаюцца цяпер ўсплёскамі замілавання то да куточка, падгледжанага дзе-небудзь каля Мышанкі, то да адметнай, вядомай ці загадкавай, мясціны нашага горада, то да шыкоўнага  развароту родных  бяскрайніх  даляглядаў. Сярод іх аўтараў ­– жыхары горада мастакі Максімцаў К.І., Палікарпаў Д.В., Галяк І.А. і іншыя. Прадстаўлены і стаўшы знакамітым на ўвесь славянскі свет, бо быў удастоены высокай узнагароды на сёлетнім «Славянскім базары ў Віцебску», мастак Паплаўскі Георгій Георгіевіч, ураджэнец горада Роўна.

 Уважлівае вока і ўвішную руку яго тут праслаўляюць два эстампы з серыі «Ільны Браслаўшчыны» (на фотаздымках), напісаныя ў 1982 годзе. Наогул жа музей валодае 13-цю яго працамі, у ліку якіх партрэты Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, ілюстрацыі да аповесцей Быкава «Знак бяды», «Абеліск», «Пайсці і не вярнуцца». Біблейская тэматыка закранута эстампамі «Плашчаніца» (1989 г). і «Тайная вячэра» (1993 г).

Увагу наведвальнікаў нязменна прыцягвае палатно Максімцава К.І., напісанае ў 1949 годзе (на верхнім фотаздымку), якое выклікае нават спрэчкі з-за вызначэння месцазнаходжання натурнага аб’екта. 

Працавіты і думаючы мастак калісьці здолеў затрымаць на палатне бег часу ўсяго на адно імгненне, але яго  цяпер, праз дзесяткі няпростых гадоў, з ліхвой дастаткова, каб падараваць людзям старэйшага пакалення  многія хвіліны замілавання ад су-стрэчы з недасяжнай парой маладосці ці дзяцінства.

Землякі, якая ж мясціна адлюстравана на палатне? Хто з вас захаваў яшчэ добрую памяць?



  • Мы в социальных сетях: