Баранавіцкая гарадская бібліятэка прапануе сваім наведвальнікам з 2 чэрвеня інтэрактыўны плакат “И лик святой нам душу греет”.
Мерапрыемства прымеркавана да 550-годдзя здабыцця цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра і прадстаўляе сабой ілюстрыраваны інтэрактыўны арыенцір, які ўтрымлівае актыўныя спасылкі на тэматычныя інтэрнэт-рэсурсы, кніжныя выданні аб сапраўднай жамчужыне праваслаўнай Беларусі.
Электронны інтэрактыўны плакат размешчаны на Праваслаўнай старонцы вэб-сайта ДУК “ЦБС г. Баранавічы”.