Тыдзень беларускага пісьменства завяршыўся ў школах горада.
і раёна. У першыя дні кожнага новага навучальнага года такім святам ветліва сустракаюць сцены родных школ сваіх выхаванцаў. Абнаўляюцца толькі мерапрыемствы. Зместам, насычанасцю яны накіраваны на далучэнне дзятвы
да гістарычнага мінулага, традыцый беларускага народа.
– Зрабіць свята захапляльным для сучасных дзяцей не так ужо і складана, – адзначае намеснік дырэктара сярэдняй школы № 16 Марына Стома. – Яны з задавальненнем не толькі ўдзельнічаюць, але і выступаюць ініцыятарамі многіх конкурсаў. Нам застаецца толькі падтрымаць іх актыўнасць.
З любоўю і павагай да роднага слова і гісторыі былі наладжаны разнастайныя мерапрыемствы: горад майстроў, музей беларускай хаткі, музей гісторыі і пісьменства, алея друку. Кірмаш сялянскіх падвор’яў не абышоўся без скамарохаў, батлейкі і, вядома, вясёлага настрою.
Не менш радасці і гонару выклікаў удзел вучняў школ Баранавіцкага раёна ў рэспубліканскім свяце, прысвечаным Дню беларускага пісьменства ў Быхаве.
Анастасія Батук (Гарадзішчанская СШ), Лізавета Батура і Ігар Аўдзійчук (Русіноўская СШ) дастойна прадставілі вобласць на рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў, за што былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Хай гучыць наша роднае слова наўсцяж,
Праслаўляючы край беларускі!