Наверх

Гарадская бібліятэка запрашае прыняць удзел у конкурсе ілюстрацый да беларускіх твораў

29.09.2023 304 Наш край

З 1 кастрычніка ў бібліятэцы імя В. Таўлая стартуе конкурс ілюстрацый да твораў беларускіх аўтараў на “зімовую” тэматыку. Мэты і задачы конкурсу “Белае белле… зіма беларуская…” сапраўды выдатныя – абуджэнне цікавасці дзяцей і моладзі да творчасці беларускіх аўтараў і выхаванне на лепшых узорах нацыянальнай культуры.

Даслаць свае як аматарскія, так і прафесійныя работы могуць дзеці і моладзь ад 6 да 25 гадоў. Арганізатарамі конкурсу выступілі бібліятэкары чытальнай залы аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая.

Азнаёміцца з падрабязнасцямі і парадкам правядзення конкурсу вы можаце ў Палажэнні, апублікаваным на вэб-сайце бібліятэчнай сістэмы. Там жа знаходзіцца рэкамендацыйны спіс літаратурных твораў. Каардынатар конкурсу – Надзея Мікалаеўна Кіпель. Пытанні можна задаць па тэлефоне (8-0163) 64-31-94.

Аляксандра Купрыянава, бібліятэкар ІІ кат. ЦГБ імя В. Таўлая





  • Мы в социальных сетях: