Наверх

Фотарэпартаж. Як у Баранавіцкім раёне праходзіць квэст-гульня «Масленічны тыдзень»

17.03.2024 517 Наш край

Цікава і з народным каларытам! У раённым Цэнтры рамёстаў у аграгарадку Русіно, дзе сёння маштабна святкуюць Масленіцу, усіх жадаючых запрашаюць паўдзельнічаць у квэст-гульні «Масленічны тыдзень», дзякуючы якому і дзеці, і дарослыя даведаюцца і лепш запомняць народныя традыцыі, звязаныя с гэтым святам.

Кожнаму чалавеку выдавалі чэк-ліст, у якім пасля прахаджэння розных іспытаў, ставілі пэўныя адзнакі. Па завяршэнні ўсіх мерапрыемставаў усе удзельнікі квэста мелі шанс атрымаць прыз. Што ж за вяселыя іспыты чакалі народ?

maslenitsa-3 (1).JPG

maslenitsa-3 (3).JPG

maslenitsa-3 (4).JPG

maslenitsa-3 (5).JPG

maslenitsa-3 (7).JPG

maslenitsa-3 (9).JPG

maslenitsa-3 (10).JPG

maslenitsa-3 (11).JPG

maslenitsa-3 (12).JPG

maslenitsa-3 (14).JPG

maslenitsa-3 (16).JPG

maslenitsa-3 (17).JPG

maslenitsa-3 (18).JPG

maslenitsa-3 (20).JPGТак, на пляцоўцы «Панядзелак» усім патрэбна было адгадваць загадкі, а адказы на іх можна было знайсці тут жа – на тэматычным стэндзе. Тут жа расказвалі пра тое, што ў масленічны панядзелак заўседы пяклі бліны, але першы блін не елі – аддавалі убогім альбо выстаўлялі ў акенца. У гэты дзень сустракаліся з роднымі, сябрамі, весяліліся, качаліся на арэлях – хто вышэй за ўсіх, таму быць шчаслівым.

Аўторак – гэта «Зайгрышы». Тут патрэбна было трапіць у кош мячыкамі, а таксама паабдымаць плот: калі цотная колькасць колышкаў, – значыць, будзеш у пары, калі няцотная – не. Што тычыцца традыцый, у гэты дзень гулялі ў самыя розныя гульні: каталіся на санках, на конях, вадзілі карагоды, моладзь прыглядалася адзін да аднаго.

Масленічную сераду называлі «Ласуха» – менавіта такая назва была і ў пляцоўкі ў раённым цэнтры раместваў. Тут усіх запрашалі з заплышчанымі вачыма паставіць жбанок у печ, а таксама прайсці іспыт на сырным бордзе – не папасці ані ў водную дзірачку. У гэты дзень зяць хадзіў у госці да цешчы – вядома, на бліны. Цешча ў гэты дзень была асабліва ласкавая да зяця, усяляк дэманстравала свае добрыя адносіны.

У чацвер традыцыйна быў «Разгуляй». Тут трэба было трапіць мяшочкамі ў сонейка, а рагаткай – па блінах. Чацвер яшчэ звычайна называлі шырокім – менавіта з яго пачыналася сапраўдная «Шырокая Масленіца». Усе работы ў хаце спыняліся, народ ішоў на плошчу, каб як след павесяліцца. Каб прагнаць зіму, ладзілі катанні на санях «па сонейку», вадзілі карагоды, распальвалі вогнішчы і скакалі праз агонь, частаваліся блінамі.

Пятніцу называлі «Цешчынымі вячоркамі». На аднайменнай пляцоўцы ўсіх запрашалі напераганкі пабегаць з патэльнямі, поўнымі бліноў, а таксама кольцамі з вяроўкі папасці на сімвалічны «цешчын нос», які заўседы лезе, куды не трэба. Нашы продкі пятніцу праводзілі так: зяць запрашаў цешчу на бліны. Што цікава, пяклі бліны не яны, а іх жонкі. А нежанатыя хлопцы займаліся пошукамі каханай дзяўчыны.

Суботы называлі «Залоўкінымі вячоркамі». Маладыя нявесткі надавалі ўвагу сваім залоўкам і сваячкам. Дзяўчаты збіраліся, каб пагутарыць і папляткарыць. Добрай традыцыяй лічыліся маленькія падарункі ўсім гасцям. А на пляцоўцы «Субота» гасцям свята прапанавалі «злавіць рыбку» і заплясці на хуткасць касу.

Ну, і апошні дзень тыдня – нядзеля. Гэта «Провады Зімы». Тут усе складвалі пазл «Масленка». А калі гаварыць пра традыцыі гэтага дня, звычайна ў нядзельку людзі прасілі адзін аднаго забыцца пра крыўды. А потым усе разам палілі пудзіла Зімы. Вось такая была Масленіца – добрая і сардэчная. Усе госці свята з задавальненнем і азартам праходзілі квэст.

maslenitsa-3 (21).JPG

maslenitsa-3 (22).JPG

maslenitsa-3 (23).JPG

maslenitsa-3 (24).JPG

maslenitsa-3 (2).JPG

maslenitsa-3 (15).JPG

maslenitsa-3 (25).JPG

maslenitsa-3 (26).JPG

maslenitsa-3 (27).JPG

maslenitsa-3 (28).JPG

maslenitsa-3 (19).JPG– Мы приехали на Масленицу всей семьей, вместе с доченькой Кирой, – рассказали жители Барановичей Виталий и Алина Гило. – Приехали в Русино, потому что друзья не раз рассказывали нам о том, как здесь весело и здорово проходят народные гулянья. И это действительно так: мы уже поучаствовали во множестве конкурсов, посмотрели работы ремесленников, слышим, что чуть дальше – хороший концерт, но еще до него не дошли. Классно, что все – в народных костюмах, в цветастых платках: это создает особую, действительно народную атмосферу. Обязательно хотим полакомиться блинами. Думаем, эмоций будет много, и все – положительные!

Алена РАКУЦЬ

Фото аўтара




  • Мы в социальных сетях: