Наверх

Фотарэпартаж. Адкрыццё выставы жывапісу знакамітага беларускага мастака Алеся Родзіна адбылося ў Баранавічах

08.02.2024 724 Наш край

vystavka-8-02 (38).JPGАд пейзажаў да эксперыментальных палотнаў. У Баранавічах адбылося адкрыццё выставы памяці знакамітага мастака-авангардыста Алеся Родзіна “Шлях, што абраў”.

Алесь Родзін – наш зямляк, ён нарадзіўся ў 1947 годзе ў Баранавічах. Калісьці ён вучыўся ў мастацкай школе № 1 і мастацкай студыі Віктара Вярсоцкага. Працягваў навучанне на аддзяленнях дызайну і жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў Івана Ахрэмчыка, Натана Воранава, Хайма Ліўшыца.

vystavka-8-02 (22).JPG

vystavka-8-02 (1).JPG

vystavka-8-02 (23).JPG

vystavka-8-02 (24).JPGНа працягу свайго жыцця мастак зладзіў больш за 40 персанальных выстаў у Беларусі і за яе межамі. А ў 2016 годзе экспазіцыя яго работ праходзіла і ў Баранавічах, у гэтай самай выставачнай зале. Апроч жывапісу, Алесь Родзін займаўся інсталяцыйнымі аб’ектамі, фатаграфіяй, відэаартам, перформансам. Сярод яго работ – манументальныя палотны памерам у некалькі квадратных метраў, над кожным з якіх ён мог працаваць шмат гадоў запар. Яго як незвычайнага мастака, таленавітага эксперыментатара добра ведалі далёка за межамі Беларусі. Напрыканцы 2022 года Алесь Родзін сышоў, але яго творы і зараз застаюцца для многіх арыенцірамі на творчым небасхіле, і ніхто не стане спрачацца з тым, што ён аказаў вялікі ўплыў на сучаснае мастацтва Беларусі.

vystavka-8-02 (26).JPG– Работы гэтага мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, у прыватных калекцыях па ўсім свеце. Тры карціны ёсць і ў нашых фондах, – расказала дырэктар Баранавіцкага краязнаўчага музея Наталля Шастак. – Прыгажосць лечыць нашы душы, нагадвае пра тое, што мы прыйшлі ў гэты свет рэалізаваць сябе, адкрыць ў сабе лепшае з таго, што дала нам прырода. Дазваляе хоць ненадоўга адарвацца ад штодзённасці і паглыбіцца ў чароўны свет мастацтва.

vystavka-8-02 (25).JPGУрачыстасці і самабытнасці моманту адкрыцця выставы надало выступленне народнага ансамбля народнай песні “Дзівосы” Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа (кіраўнік Таццяна Нішкевіч, канцэртмайстар Іван Кусцінскі).

vystavka-8-02 (27).JPG

vystavka-8-02 (29).JPG

vystavka-8-02 (30).JPG

vystavka-8-02 (31).JPG

vystavka-8-02 (28).JPGГанаровымі гасцямі сталі сябры Алеся Родзіна – харэограф Алена Прохарава, мастак і даследчык-архівіст (а таксама куратар выставы) Зміцер Юркевіч, выдатны баранавіцкі мастак Іосіф Галяк, паэт Алесь Белы і іншыя.

vystavka-8-02 (32).JPG

vystavka-8-02 (33).JPG

vystavka-8-02 (34).JPG

vystavka-8-02 (35).JPG

vystavka-8-02 (36).JPG

vystavka-8-02 (37).JPGВыставу можна наведаць да 17 сакавіка.

vystavka-8-02 (2).JPG

vystavka-8-02 (3).JPG

vystavka-8-02 (4).JPG

vystavka-8-02 (5).JPG

vystavka-8-02 (6).JPG

vystavka-8-02 (7).JPG

vystavka-8-02 (8).JPG

vystavka-8-02 (9).JPG

vystavka-8-02 (10).JPG

vystavka-8-02 (11).JPG

vystavka-8-02 (12).JPG

vystavka-8-02 (13).JPG

vystavka-8-02 (14).JPG

vystavka-8-02 (15).JPG

vystavka-8-02 (16).JPG

vystavka-8-02 (17).JPG

vystavka-8-02 (18).JPG

vystavka-8-02 (19).JPG

vystavka-8-02 (20).JPG

vystavka-8-02 (21).JPGАлена РАКУЦЬ

Фота аўтара




  • Мы в социальных сетях: