У Баранавічах прайшоў паказ спектакля паводле кнігі “Мама Му чытае” знакамітай шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр ад лялечнага тэатра “Лямцавая батлейка”. Прадстаўленне адбылося ў сектары літаратуры на замежных мовах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.Таўлая.
Сваёй творчасцю маленькіх і дарослых гледачоў радавалі акторкі Вераніка Фаміна і Вольга Клязовіч, за музыкальнае суправаджэнне адказваў Лёня Паўлёнак. Нагадаем, уваход на спектакль быў вольны, па папярэднім запісе.
Калі вы жадаеце таксама пабываць на адным са спектакляў “Лямцавай батлейкі”, якая ўжо не раз ладзіла іх у Баранавічах, сачыце за аб’явамі на старонцы бібліятэкі ў VK.
Алена РАКУЦЬ
Фота прадастаўлены ЦБС імя В.Таўлая