Наверх

Фотафакт. Свята Першай Камуніі адбылося ў адным з касцёлаў у Баранавічах

13.05.2024 822 Наш край

svyata (8).jpg12 мая ў каталіцкай парафіі Яна Паўла II адбылося свята Першай Камуніі.

Першае прычасце прымалі юныя выхаванцы ксяндза Вiталя Мiсьнiкевiча.

svyata (1).jpg

svyata (3).jpg

svyata (4).jpg

svyata (9).jpg

svyata (10).jpg

Да гэтага значнага моманту ў сваім жыцці дзеці рыхтаваліся на працягу двух гадоў, калі ў касцёльнай школе вывучалі Біблію, малітвы і Катэхізіс.

Напярэдадні свята хлопчыкі і дзяўчынкі прыступілі да сваёй першай споведзі, а на Святой Літургіі прынялі Хлеб Хрыста. Святыня была выдатна ўпрыгожана, напоўнена цудоўнай музыкай і спевамі, радаснай атмасферай добразычлівасці і ўзнёслых пачуццяў.

svyata (2).jpg

svyata (6).jpg

svyata (7).jpg

svyata (5).jpg

Бацькі і родныя сардэчна дзякавалі ксяндзу Вiталю за духоўнае выхаванне дзяцей і правядзенне незабыўнага свята.

Ірына ЧУГУНКОВА

Фота аўтара




  • Мы в социальных сетях: