12 мая ў каталіцкай парафіі Яна Паўла II адбылося свята Першай Камуніі.
Першае прычасце прымалі юныя выхаванцы ксяндза Вiталя Мiсьнiкевiча.
Да гэтага значнага моманту ў сваім жыцці дзеці рыхтаваліся на працягу двух гадоў, калі ў касцёльнай школе вывучалі Біблію, малітвы і Катэхізіс.
Напярэдадні свята хлопчыкі і дзяўчынкі прыступілі да сваёй першай споведзі, а на Святой Літургіі прынялі Хлеб Хрыста. Святыня была выдатна ўпрыгожана, напоўнена цудоўнай музыкай і спевамі, радаснай атмасферай добразычлівасці і ўзнёслых пачуццяў.
Бацькі і родныя сардэчна дзякавалі ксяндзу Вiталю за духоўнае выхаванне дзяцей і правядзенне незабыўнага свята.
Ірына ЧУГУНКОВА
Фота аўтара