Гарадскі этап VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод» пройдзе з 5 па 12 сакавіка ў Палацы дзіцячай творчасці горада Баранавічы.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць галоўнае упраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, гаркам БРСМ, упраўленне па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама і Палац дзіцячай творчасці горада Баранавічы.
У фестывалі могуць прыняць удзел фальклорныя калектывы, гурты, ансамблі, ідывідуальныя выканаўцы фальклорнага мастацтва, танцавальныя пары, выканаўцы народных побытавых танцаў, пераемнікі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і традыцыйнай кухні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі.
Сярод намінацый фестывалю: фальклорны тэатр, музыка, спевы, танец, касцюм, а таксама відэакліпы па творах фальклорнага мастацтва і навукова-даследчыя работы навучэнцаў.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй кожная ўстанова рыхтуе відэапраграму (ці зборнік асобных выступленняў). Заяўка-праграма, заяўка-прэзентацыя выставы з відэазапісам ад кожнай установы прымаюцца ў Палацы дзіцячай творчасці да 5 сакавіка на электронную пошту lena.shershnevskaya.74@mail.ru.
Даведкі па тэлефонах: 65-63-48, (33)322-98-20.
Падрабязней пра ўмовы ўдзелу ў фестывалі можна даведацца тут.
Алена РАКУЦЬ