
22 лютага раённы цэнтр рамёстваў аг. Русіно стане сапраўдным сэрцам вясновага свята! Мы запрашаем ўсіх жыхароў і гасцей на вялікае народнае свята, прысвечанае праводзінам зімы і сустрэчы самай цудоўнай пары года.
Гасцей свята чакае сапраўдны фестываль традыцый, радасці і творчасці. Асноўнай ідэяй мерапрыемства з’яўляецца адраджэнне і папулярызацыя народных звычаяў у сучасным фармаце.
У праграме:
- вялікая танцпляцоўка;
- гульнёвыя праграмы;
- майстар-класы;
- рамесная слабада;
- насычаная канцэртная праграма;
- спальванне пудзіла і інш.
Дата і месца: 22 лютага 2026 года, пачатак – 12:00.
Месца правядзення: раённы цэнтр рамёстваў, аг. Русіно (вул. Лугавая, 8).
Свята «Масленіца» – гэта магчымасць для ўсёй сям’і правесці выхадны дзень весела, карысна і займальна, закрануўшы жывую гісторыю і культуру нашага краю.