Наверх

Дакрануцца да японскай паэзіі і культуры запрашае баранавіцкая бібліятэка. Уваход вольны

10.03.2023 321 Наш край
Фото с сайта pexels.com

Сустрэча-прэзентацыя “Дванаццаць пар вачэй” з Масака Тацумі, кіраўніком Інфармацыйнага цэнтра японскай культуры, адбудзецца 16 сакавіка ў сектары літаратуры на замежных мовах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.Таўлая.

Госця мерапрыемства з’яўляецца стваральнікам і кіраўніком Інфармацыйнага цэнтра японскай культуры ў Мінску. Масака Тацумі любіць і шануе беларускую мову, некалькі год выкладала ў БДУ, пераклала вершы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы на японскую мову.

На мерапрыемстве пойдзе гаворка пра сучасную японскую пісьменніцу Сакаэ Цубоі. Па яе творах здымаліся кінафільмы і мультфільмы, ставіліся тэатральныя пастаноўкі. Па кнізе “Дванаццаць пар вачэй” у 1954 годзе рэжысёр Кэйсукэ Кінасіта зняў кінакарціну, якая атрымала прэмію “Залаты глобус”, а сама кніга стала неверагодна папулярнай у Японіі. Зборнік пяшчотных і кранальных аповесцей і апавяданняў Сакаэ Цубоі “Дванаццаць пар вачэй”, які адлюстроўвае свет дзяцінства і сям’і, японскія культурныя традыцыі, непаўторную прыроду і гісторыю Краіны ўзыходзячага сонца, быў перакладзены на рускую мову групай студэнтаў пад кіраўніцтвам Масака Тацумі.

Уваход на сустэчу вольны. Папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне 40-36-90.

Аляксандра КУПРЫЯНАВА, бібліятэкар ІІ катэгорыі ЦГБ імя В. Таўлая





  • Мы в социальных сетях: