Наверх

Чым здзіўляў Баранавіцкі раён на свяце ў Александрыі

11.07.2022 1305 Наш край

rayon-na-svyace-aleksandry-_08.jpgНапярэдадні, 10 ліпеня, у аграгарадку Александрыя, што ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, адбылося рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Сярод удзельнікаў можна было сустрэць і майстроў з Баранавіцкага раёна.

rayon-na-svyace-aleksandry-_02.jpgУ шэрагах дэлегацыі ад Брэсцкай вобласці ў выставе-кірмашы «Кола жыцця» прынялі ўдзел прадстаўнікі аматарскага аб'яднання «Творцы» Баранавіцкага раённага Цэнтра рамёстваў. Прэзентавалі выставу мясцовых рамеснікаў Алена Вілента, Кацярына Круцько і Алена Пячко. Яны прадставілі вырабы Юрыя Пушкарова (дрэваапрацоўка і даволі рэдкае майстэрства бондарства), кераміку Івана Якушэнкава, традыцыйную і сучасную ляльку Кацярыны Круцько, тканыя вырабы Марыі Малахвей і Іны Блашчаніцы з Перхавіцкага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама вышыўку Людмілы Кукет (Перхавічы) і Клаўдзіі Сцефановіч (Моўчадзь).

rayon-na-svyace-aleksandry-_05.jpg

rayon-na-svyace-aleksandry-_06.jpg

rayon-na-svyace-aleksandry-_11.jpg

rayon-na-svyace-aleksandry-_09.jpg

rayon-na-svyace-aleksandry-_10.jpg

rayon-na-svyace-aleksandry-_12.jpg

rayon-na-svyace-aleksandry-_01.jpg

rayon-na-svyace-aleksandry-_03.jpg

rayon-na-svyace-aleksandry-_04.jpgПадрыхтавала Алена РАКУЦЬ

Фота прадастаўлены Баранавіцкім раённым Цэнтрам рамёстваў




  • Мы в социальных сетях: