Брэст – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, які хутка адзначыць свой 1000-гадовы юбілей, назвалі культурнай сталіцай Беларусі ў наступіўшым годзе.
Пасупернічаць за гэта званне прыйшлося з Маладзечна. Брэст – унікальны горад, які ў многім стаў першапраходцам. Упершыню ў Беларусі тут знойдзены і захоўваецца ў музеі «Бярэсце» першы і адзіны буквар XIII–XIV стагоддзяў – грэбень з разьбой у выглядзе 13 літар кірылічнай азбукі.
Брэст першым сярод беларускіх гарадоў атрымаў Магдэбургскае права – права на самавызначэнне. У XVI стагоддзі тут пабудавана першая ў Беларусі друкарня. Упершыню ў гісторыі кнігадрукавання Беларусі ў Брэсцкай Бібліі размешчаны прадметны паказальнік. У XVII стагоддзі ў Брэсце ўпершыню на тэрыторыі Беларусі адкрыўся манетны двор.
Для гараджан і гасцей горада распрацавана шырокая культурныя праграма мерапрыемстваў на 2015 год, у рамках якой плануецца фестываль беларускай сярэднявечнай культуры, фестываль фальклорнай творчасці дзяцей і моладзі «Радавод», ІІІ Міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя, міжнародная выставаконкурс малых формаў графікі і экслібрыса, конкурс мастацкага чытання, акцыі, фотавыставы і многае іншае.
Таццяна КАРПІК