Наверх

Бiблiятэкi аб’яўляюць велапрабег

28.07.2015 318 Наш край

11738025_851063298264093_7839546672678892242_nЗ нагоды Дня бібліятэк Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка і Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П.Таўлая пры ўдзеле Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі прэзентуюць велапрабег “На ровары па бібліятэках”.

Мерапрыемства пройдзе 12-13-га верасня.

У праграме – наведванне бібліятэк вёсак Крошын, Вольна, Гарадзішча, Арабаўшчына, Сталовічы і Мір, а таксама экскурсіі ў музей-сядзібу А.Міцкевіча, Баранавіцкую ЦРБ і Баранавіцкую ЦГБ.

Да ўдзелу запрашаюцца бібліятэкары, а таксама ўсе ахвотныя. Неабходна папярэдняя рэгiстрацыя, якая распачнецца 27 ліпеня і працягнецца да 6 верасня.

Каардынатарка удзельнікаў з Баранавічаў – Наталля Станкевіч, in@tavlay-library.by

Каардынатарка удзельнікаў з Мінска ды іншых гарадоў – Настасся Жарская, anviza@yandex.ru

Для рэгістрацыі трэба даслаць на адзін з пазначаных вышэй мэйлаў наступныя дадзеныя: імя-прозвішча, дата нараджэння, месца працы і пасада, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на дарогу да месца старту, харчаванне і начлег. Усё гэта будзе арганізавана, але сума ўнёску яшчэ ўдакладняецца.

Фота са старонкi мерапрыемства ў Facebook “На ровары па бібліятэках”.



  • Мы в социальных сетях: