Наверх

Бібліятэка імя Таўлая прапануе падарыць другое жыццё дзіцячай кнізе

08.02.2021 270 Наш край

Бібліятэка праводзіць акцыю, прымеркаваную да Сусветнага дня дарэння кніг.

Акцыя “Подари ребенку книгу” будзе доўжыцца на працягу васьмі дзён – з 13 па 22 лютага – у сектары дзіцячай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Бібліятэкары сектара прапануюць гараджанам (і не толькі ім) перагледзець свае дамашнія бібліятэкі.

Калі вы знойдзеце на паліцах  дзіцячыя кнігі ў добрым стане, якія не патрэбны вашым дзеткам, прапануем прынесці іх у бібліятэку.

Адрас: вул. Леніна, 53 (сектар дзіцячай літаратуры). Даведкі па тэл. 40 36 90.

Падарыце дзіцячым кнігам другое жыццё!




  • Мы в социальных сетях: