Наверх

Бібліятэчны фэст запрашае ў Баранавiцкi раён 30 чэрвеня

26.06.2023 889 Наш край

Калі заходзіць гаворка пра беларускую літаратуру, у памяці адразу ўсплываюць імёны прызнаных класікаў прозы і паэзіі: Янка Купала, Якуб Колас, Іван Шамякін, Васiль Быкаў і іншыя. Таму ў звычайнага чалавека можа скласціся меркаванне, што сучасная беларуская літаратура за апошнія гады не ўзбагацілася новымі імёнамі. Але ж гэта далёка не так. Шмат новых празаікаў і паэтаў з’явілася на літаратурным небасхіле нашай краіны, але яшчэ больш тых, хто піша прыгожыя творы, але вядомы толькі ў вузкіх колах аматараў роднай літаратуры.

3-26-06-23_1.jpg

Для таго, каб выправіць гэты недахоп, цэнтральная раённая бібліятэка імя Яна Чачота ўжо другі раз праводзіць у сваіх сценах бібліятэчны фэст «БібліяКомпас: арыенцір на карыстальніка». Удзельнікамі яго з’яўляюцца аўтары з розных куткоў нашай краіны. Так, у гэтым годзе, акрамя мясцовых пісьменнікаў з горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, часцінкай свайго таленту з гледачамі будуць дзяліцца літаратары з Нясвіжскага, Ляхавіцкага, Лунінецкага, Клецкага, Карэліцкага рэгiёнаў. Але ж, па задумцы арганізатараў, біблітэчны фэст – гэта не толькі паэтычная сустрэча, гэта яшчэ і прафесійнае супрацоўніцтва. Па умовах мерапрыемства бібліятэкі-ўдзельнікі, акрамя прадстаўлення сваіх таленавітых чытачоў на арганізаваных імі бібліятэчных пляцоўках, павінны расказаць аб той краязнаўчай дзейнасці, якую вядуць яе супрацоўнікі. 

У любым выпадку гэта мерапрыемства будзе цікавым аўдыторыі з самымі рознымі інтарэсамі і захапленнямі. 30 чэрвеня ў 11.00 запрашаем у парк ЦРБ імя Я. Чачота (в. Новая Мыш). Уваход свабодны.





  • Мы в социальных сетях: