Наверх

Баранавіцкую паэтэсу Таццяну Яцук уганаравалі Дзяржаўнай прэміяй імя Цёткі

04.07.2022 444 Наш край

Аўтар, старшыня клуба паэтаў, дзеліцца сваімі ўражаннямі.

baranav-ckuyu-paehtehsu-taccyanu-yacuk-uganaraval-dzyarzha-naj-prehm-yaj-mya-cyotk-_2.jpgУчора, 3 ліпеня, на галоўнай сцэне горада Гродна ў час правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, мяне ўзнагародзілі Дзяржаўнай прэміяй імя Цёткі ў намінацыі «Паэзія» за зборнік «Зоркі ў прыполе». Дыплом пераможцы ўручыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама У.С. Каранік.

baranav-ckuyu-paehtehsu-taccyanu-yacuk-uganaraval-dzyarzha-naj-prehm-yaj-mya-cyotk-_1.jpgГэта было надзвычай кранальнае і ганаровае мерапрыемства, якое яшчэ раз пераканала мяне ў вартасці і значнасці паэтычнай творчасці ў жыцці людзей, а таксама ўмацавала ў маёй душы шчырае жаданне пісаць і дарыць сваім чытачам вершы, несці сваёю творчасцю мудрасць  і пазітыў.

baranav-ckuyu-paehtehsu-taccyanu-yacuk-uganaraval-dzyarzha-naj-prehm-yaj-mya-cyotk-_4.jpg




  • Мы в социальных сетях: