Наверх

Баранавіцкія падлеткі падрыхтавалі для малодшых школьнікаў навагодні спектакль (фота)

23.12.2015 340 Наш край

DSC05034Усім вядомая казка пра калабка загучала на новы лад у выкананні самадзейнага дзіцячага тэатра лялек, што існуе ў сярэдняй школе №10 горада Баранавічы. Акрамя традыцыйных герояў казкі на сцэне з’явіўся і галоўны навагодні персанаж – Дзед Мароз.

Падрыхтавала святочную пастанову кіраўнік тэатра Алена Мікалаеўна Перагуда з дапамогай Арцёма Бадака, які да нядаўняга часу працаваў рэжысёрам народнага тэатра “Эксперымент” гарадскога Дома культуры.

– Так здарылася, што Алена Мікалаеўна, якая распачала ўсю працу па падрыхтоўцы спектакля, захварэла, – расказвае Арцём Бадак, стаўшы другім рэжысёрам кукальнай пастановы. – Было вельмі шкада, што праца дзяцей і кіраўніка згіне, таму я вырашыў дапамагчы давесці задуманае да канца. Хачу выказаць падзяку тым, хто падтрымаў тэатр: адміністрацыі школы, класнаму кіраўніку нашых актораў Марыне Леанідаўне Ярмак, усім, хто дапамагаў у арганізацыі пастановы.

Спектакль паказалі навучэнцам малодшых класаў. Як сапраўдныя акторы, удзельнікі тэатра выходзілі на сцэну і акуналіся ў атмасферу творчасці. А ўражаныя гледачы не шкадуючы далоняў дзякавалі ўдзельнікам тэатра дружнымі апладысментамі.

DSC05037 DSC05052 DSC05031 DSC05062  DSC05061DSC05067У час школьных канікул “Калабок” адправіцца ў вандраванне па горадзе. Самадзейныя акторы пакажуць казку дзецям, якія ў час святаў захварэлі і папалі ў бальніцу, а таксама выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прыюта.

Ірына САСНІНА.
Фото аўтара.



  • Мы в социальных сетях: