
13 снежня ў гімназіi № 36 горада Гомеля iмя Iвана Мележа прайшла ХХIII Міжнародная канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў «Мележаўскія чытанні».
Сярэднюю школу № 10 горада Баранавічы прадстаўлялi вучнi 11-га класа Валерыя Рышкель i Яраслаў Пранкевіч пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні, настаўніка беларускай мовы і літаратуры Васіля Ждановіча. Сярод 99 работ наша адзначана на высокім узроўні – дыпломам II ступенi.

Сярод удзельнікаў былi госцi з Анапы, Самары, прадстаўнікі Кубанi i iншых рэгіёнаў Расіі. Новыя знаёмствы для нашых вучняў змогуць адкрыць новыя магчымасці і гарызонты. Дзякуючы цёпламу прыёму i сяброўскаму настрою адміністрацыi гомельскай гiмназii, канферэнцыя стала сапраўдным святам для ўсiх дзяцей.
СШ № 10 г. Баранавiчы