Наверх

Баранавіцкія бібліятэкары прынялі ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах

02.09.2024 286 Наш край

1-biblioteka-2-09_5.jpgДзень беларускага пісьменства сёлета прымала Брэсцкая вобласць. Сталіцай свята сталі Івацэвічы. У дні рэспубліканскага асветніцка-культурнага форуму горад напамінаў адну вялікую бібліятэку. На цэнтральнай вуліцы горада разгарнуліся маштабныя экспазіцыі друкаваных выданняў на любы ўзрост і густ.

1-biblioteka-2-09_3.jpgМагчымасці сучасных бібліятэк Брэстчыны як вядучых трымальнікаў інфармацыйных рэсурсаў гасцям свята былі прадэманстраваны на пляцоўцы для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці ў рамках канцэптуальнай выставачнай экспазіцыі “Зямля любові нашай – Берасцейшчына”. Прадстаўленая спецыялістамі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Баранавічы інтэрактыўная літаратурна-краязнаўчая экспазіцыя “Кніжным радком пра вайну” заняла годнае месца ў комплексе святочных інфармацыйна-інтэлектуальных лакацый. Дарэчы, з азначанай экспазіцыяй могуць пазнаёміцца жыхары і госці Баранавічаў у любы зручны час. Яна размешчана на 15 стэндах уздоўж цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Валянціна Таўлая на вуліцы Леніна і прадстаўляе сабой інфармацыйныя матэрыялы з патрэтамі баранавіцкіх пісьменнікаў, кароткімі біяграфічнымі звесткамі і аўтарскім творам, прысвечаным падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Інтэрактыўны характар экспазіцыі надае наяўнасць на кожным стэндзе QR-кода, які выводзіць на персанальную старонку аўтара, створаную на бібліятэчным вэб-сайце. 

1-biblioteka-2-09_1.jpg

1-biblioteka-2-09.jpgТут размешчана больш падрабязная інфармацыя біяграфічнага характару і аўтарскі літаратурны твор – паэтычны, празаічны, песенны. Тая акалічнасць, што частка твораў прапанавана ў двух фарматах – друкаваным і аўдыязапісе ў выкананні аўтара, – надае віртуальнай версіі экспазіцыі краязнаўча-мемарыяльны характар, захоўваючы для нас голас таленавітага земляка. Важна: значная частка прапанаваных баранавіцкім чытачам твораў мае ярка выражаны краязнаўчы складнік і расказвае аб страшных злачынствах, якія чынілі фашысты на зямлі Баранавіччыны.

2-biblioteka-2-09.jpg

2-biblioteka-2-09_3.jpg

2-biblioteka-2-09_4.jpg

2-biblioteka-2-09_5.jpg

2-biblioteka-2-09_7.jpg

2-biblioteka-2-09_56.jpg

2-biblioteka-2-09_8.jpgЗначнай падзеяй работы бібліятэчнай пляцоўкі стала прэзентацыя заяўленай экспазіцыі, на якой таленавітыя баранавіцкія пісьменнікі і паэты – персаналіі выставы – чыталі прысутным свае творы. Цікавасць гасцей фестывалю кнігі і прэсы вызвалі выступленні майстроў паэтычнага слова Таццяны Яцук, Раісы Раманчук, Міхаіла Стрыжова, Галіны Ліс, Людмілы Шувалавай, Марыі Філіпавай. З захапленнем слухалі прысутныя ўрыўкі з твораў баранавіцкага празаіка Анатоля Хвайніцкага ў аўтарскім выкананні.

1-biblioteka-2-09_2.jpg

3-biblioteka-2-09_1.jpg

1-biblioteka-2-09_4.jpg

3-biblioteka-2-09_6.jpgНа працягу двух дней бібліятэчная лакацыя ад баранавіцкіх спецыялістаў была адным з месцаў прыцягнення гасцей свята. Знаёмства з дасягненнямі баранавіцкіх бібліятэкараў праз літаратурна-краязнаўчы складнік было напоўнена знаёмствамі і стасункамі з выбітнымі беларускімі літаратарамі, калегамі і проста з цікавымі людзьмі, абмеркаваннямі планаў на будучае і агульнымі ўспамінамі пра падзеі прафесійнага жыцця, якія разам ладзіліся раней. Верыцца, што новыя знаёмствы перарастуць у сумесныя прафесійныя праекты.

Іна Рушніцкая, загадчык аддзела ЦГБ імя В. Таўлая




  • Мы в социальных сетях: