Наверх

Баранавiцкi школьнiк – сярод прызёраў Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Я родным краем ганаруся»

25.09.2022 384 Наш край

З 22 верасня па 15 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Я родным краем ганаруся», прысвечаная Году гістарычнай памяці, паведамляецца на сайце nchtdm.by.

Арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

У выставе-конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы, навучэнцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі.

pobeda-v-respublikanskom-konkurse-vystavke-detskogo-i-molodyozhnogo-tvorchestva-ya-rodnym-kraem-ganarusya-_1.jpg2-е месца ва ўзроставай катэгорыi 14-16 гадоў з работай «Куточак Беларусі» заняў Уладзімір Мальчук (педагог Рамановіч Т.Л., сярэдняя школа № 15 г. Баранавічы).

Фота з сайта СШ № 15

Подписывайтесь на нас в Telegram




  • Мы в социальных сетях: