З 22 верасня па 15 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Я родным краем ганаруся», прысвечаная Году гістарычнай памяці, паведамляецца на сайце nchtdm.by.
Арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
У выставе-конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы, навучэнцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі.
2-е месца ва ўзроставай катэгорыi 14-16 гадоў з работай «Куточак Беларусі» заняў Уладзімір Мальчук (педагог Рамановіч Т.Л., сярэдняя школа № 15 г. Баранавічы).
Фота з сайта СШ № 15
Подписывайтесь на нас в Telegram!