
Раённы семінар-практыкум «Традыцыйная культура ў кантэксце работы клубных фарміраванняў» сабраў у Маўчадскім сельскім клубе супрацоўнікаў устаноў культуры Баранавіцкага раёна.
Удзельнікі абмяняліся вопытам па зборы этнаграфічных матэрыялаў і афармленні тэматычных куткоў і выстаў. Асаблівую цікавасць выклікалі прэзентацыя этнаграфічнага пакоя «Маўчадскі край – мая малая Радзіма» ад загадчыка клуба Яўгеніі Шахаўцовай, выстава работ юных мастакоў дзіцячай школы мастацтваў горада Баранавічы «Сцежкамі Баранавіцкага краю. Вёска Моўчадзь» і выстава-партрэт мясцовага майстра народнай творчасці Клаўдзіі Сцефановіч.
Не абмежаваліся дакладамі: супрацоўнікі культуры сталі непасрэднымі ўдзельнікамі жывой традыцыі. Майстар філіяла «Раённы цэнтр рамёстваў» Людміла Шварак правяла майстар-клас па вырабе «лялькі-карагодніцы». Кіраўнік дзіцячага гуртка «Жаўрукі» Ніна Коўш разам з навучэнцамі Русіноўскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна прадставіла тэатралізаваную замалёўку «Мудрасць і запаветы нашых продкаў», якая раскрыла малыя формы беларускага фальклору.
Паліна ХАРЧАНКА