Сёння, 28 жніўня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы – беларускі дзень, які працягвае цыкл акцый по папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры.
29 жніўня адзначаецца хлебны, ці арэхавы, ці палатняны Спас. Нездарма існуе прымаўка: «Трэці Спас – хлеба прызапас». Пасля шанавання Успення Найсвяцейшай Багародзіцы паўсюдна заканчвалася жніво, і лічылася, што да гэтага дня ўвесь ураджай трэба не толькі сабраць, але і змалоць.
У гэты дзень пяклі пірагі з мукі новага ўраджаю. Знакаміты палатняны Спас і сваімі кірмашамі: да арэхавага Спасу сяляне заканчвалі ткаць і бяліць палотны, потым іх можна было асвяціць у царкве, выкарыстоўваць для вырабу адзення або прадаць. Бібліятэкары не толькі падрыхтавалі тэматычную кніжную выставу, але і запрасілі ў госці да сябе супрацоўнікаў Баранавіцкага хлебазавода, якія далі магчымасць чытачам прадэгуставаць і тут жа купіць новыя віды прадукцыі.
Яны з’явіліся ў продажы ўсяго некалькі дзён таму. Гэта салодкія фасолькі, хлеб «Багач» з семечкамі, цьмяны і дэсертны з разынкамі, а таксама хлеб «Літоўскі», хлеб «Хлебнікаў», шакаладныя сувеніры. З наступнага тыдня хлебазавод, дарэчы, пачне выпуск зяфірнага торта «Залатая пчолка». Як вядома, у жніўні тры Спасы, якія суадносяцца з царкоўнымі святамі: 14 жніўня – свята Ўсяміласцівага Збавіцеля (мядовы Спас), 19 жніўня – Праабражэнне Гасподне (яблычны Спас), 29 жніўня – свята Нерукатворнай выявы Госпада Ісуса Хрыста (арэхавы ці хлебны Спас).
Пра гісторыю святаў і іх сутнасць наведвальнікам бібліятэкі распавёў іерэй храма Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага Андрэй Вярэніч.
ДАРЭЧЫ
Бібліятэкары падрыхтавалі і раздалі чытачам невялічкія памятачкі пра гісторыю народнага свята, а таксама рэцэпт пячэння да арэхавага Спаса.
Інгрыдыенты
1/5 шклянкі мукі, 1/2 шклянкі цукру, 50 г сметанковага масла, 100 г грэцкіх арэхаў, адно яйка, сталовая лыжка расліннага алею.
Грэцкія арэхі падсушваем на сухой патэльні. Астуджаем, чысцім ад скуркі і здрабняем блендэрам у парашок.
Размекчанае сметанкавае масла расціраем з цукрам і акуратна дадаем муку, пры гэтым перамешваем.
Дадаем у сумесь яйка і здробненыя грэцкія арэхі. Замешваем цеста, робім з яго шар, заварочваем у харчовую плёнку і кладзем на гадзіну ў халадзільнік. Пасля гэтага цеста раскатваем у пласт таўшчынёй 5 мм і фігурнай формачкай выразаем пячэнне.
Разаграваем духоўку да 180 градусаў. Бляху змазваем раслінным алеем і выпякаем 15 хвілін.