Наверх

Алею герояў “Іх імёнамі названы вуліцы горада” адкрылі ў Баранавічах

04.05.2023 1330 Наш край

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (2).JPG

Напярэдадні Дня Перамогі ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы з гонарам успамінаюць тых, хто ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (5).JPG Гадзіны гісторыі, рэквіемы памяці, ваенна-гістарычныя квэсты, тэматычныя кніжныя экспазіцыі – вось далёка не поўны пералік форм бібліятэчнай работы, якія прымяняюць бібліятэчныя спецыялісты для ўвекавечвання памяці герояў і захавання гістарычнай памяці аб злачынствах нацыстаў. Важнай асаблівасцю бібліятэчных мерапрыемстваў дадзенай тэматыкі з’яўляецца абавязковы краязнаўчы складнік.

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (6).JPG

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (7).JPG

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (4).JPG

4 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё Алеі герояў “Іх імёнамі названы вуліцы горада”. На 15 стэндах размешчаны партрэты мужных герояў, лёс якіх звязаны з Баранавічамі. Кожны стэнд, акрамя партрэта, змяшчае біяграфічныя звесткі і QR-код, які дазваляе больш падрабязна пазнаёміцца з жыццём і подзвігамі нашых землякоў і тых, хто змагаўся за Баранавіцкі край. Каласальная работа па гістарычным ваенна-патрыятычным краязнаўстве была праведзена супрацоўнікамі бібліятэкі для таго, каб гэты праект ажыў на галоўнай вуліцы нашага горада.

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (8).JPG

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (9).JPG

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (10).JPG

Мерапрыемства пачалося з праніклівых і шчырых радкоў Анатоля Вярцінскага “Я перад вамі з памяццю сваёй…” аб незабыўнасці таго, што давялося перажыць кожнаму салдату, які адстойваў незалежнасць роднай зямлі ў ваеннае ліхалецце.

Асобнае месца было адведзена апавяданню аб лёсе Валянціна Паўлавіча Таўлая – паэта, журналіста і нашага земляка, імя якога носіць цэнтральная гарадская бібліятэка г. Баранавічы. У гады вайны Валянцін Паўлавіч быў сувязным партызанскага атрада, кіраўніком навагрудскай агентурнай сеткі чэкісцкай спецгрупы “Буравеснік”, займаўся зборам даных, якія мелі вялікае значэнне для планавання аперацыі “Баграціён.”

Аб лёсе Героя Савецкага Саюза, віцэ-адмірала Георгія Мікітавіча Халасцякова, вучням сярэдніх школ №№ 7, 10, 15 і гімназіі № 2 расказала Карчэўская Ірына Антонаўна – навуковы супрацоўнік установы культуры “Баранавіцкі краязнаўчы музей”. А навучэнцы Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Улад Руткевіч і Яна Кобызь расказалі пра Леаніда Пятровіча Барадзінскага і Андрэя Рыгоравіча Фралянкова.

Падчас мерапрыемства ва ўрачыстых абставінах адбылося ўручэнне школьнікам нашага горада членскіх білетаў БРСМ. Першы сакратар Баранавіцкага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Ганна Запруцкая павіншавала юных актывістаў і пажадала ім поспехаў, дасягнення новых вышынь, творчай рэалізацыі.

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (11).JPG

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (13).JPGМерапрыемства прайшло ў суправаджэнні музычных нумароў у выкананні навучэнцаў дзіцячых музычных школ мастацваў г. Баранавічы – Ксеніі Масібут і Алісы Янкіў і выхаванцаў Палаца дзіцячай творчасці г. Баранавічы.   

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (12).JPGУ гэты перадсвяточны дзень гучалі словы падзякі ад імя нашчадкаў, якія памятаюць, дзякуючы каму і якой цаной былі здабыты свабода і мір. Гэта былі не проста людзі. Гэта былі героі, якія здзейснілі вялікі подзвіг на славу сваёй Радзімы і агульнай Перамогі. Памяць аб героях баранавіцкай зямлі, якія сталі прыкладам гераізму і доблесці, назаўсёды ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю горада.

aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (1).JPG
aleyu-geroya-kh-myonam-nazvany-vul-cy-gorada-adkryl-baranav-chakh (3).JPGАляксандра КУПРЫЯНАВА, бібліятэкар ІІ кат. ЦГБ імя В. Таўлая

Фота Алены АЛЬПЯРОВІЧ, бібліёграфа І кат. ЦГБ імя В. Таўлая




  • Мы в социальных сетях: