Наверх

Акцыя «Чытаем творы Коласа разам» прайшла ў Мірскай сярэдняй школе

13.11.2017 412 Наш край

Да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў Мірскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна прайшлі шматлікія мерапрыемствы: конкурсы прэзентацый і ўрокаў, конкурс малюнкаў па творах Коласа. Самым цікавым і значным стала праведзеная з 8 да 12 лістапада ў межах школы акцыя «Чытаем творы Коласа разам» (бацькі + дзеці + настаўнікі).

Вельмі актыўна прайшло галасаванне на сайце школы. Аддалі свае галасы 6 467 наведвальнікаў сайта. Прапануем і вам атрымаць задавальненне ад неўміручых радкоў беларускага песняра на сайце школы.

Удзельнікі:

Сычэўская Юлія (сёмы клас) чытае верш Якуба Коласа «Ручэй»;
Конан Мілана з мамай чытаюць верш Якуба Коласа «Храбры певень»;
Амшэй Кірыл (шосты клас) чытае байку Якуба Коласа «Конь і сабака»;
Грынцэвіч Анастасія (пяты клас) чытае ўрывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» («Дарэктар»);
Настаўнікі Міхневіч В.А. і Шуцьева Ж.С. чытаюць урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» («Мой родны кут…»).



  • Мы в социальных сетях: