Наверх

Адкрыццё выставы адбудзецца ў раённым центры рамёстваў Русіно

02.03.2017 274 Наш край

DSCN9519У раённым цэнтры рамёстваў Русіно 3 сакавіка адбудзецца адкрыццё выставы «Водар роднага краю».

Выстава прысвечана 75-годдзю мясцовага мастака Мікалая Быліча.

На выставе будзе прадстаўлена больш за 30 работ. У аснове сюжэтаў карцін Мікалая Іванавіча – вобразы роднага краю, любоў да бацькоў.

Наведвальнікам галерэі таксама прапануецца азнаёміцца з выставай кніг «Беларусь у сэрцы маім», якую падрыхтавалі супрацоўнікі Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Наведаць выставу можна з аўторка па суботу з 8.00 да 17.00 на працягу веснавых месяцаў.

Іна ГАНЧАР.



  • Мы в социальных сетях: