Наверх

Аб’яўлены рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў

22.03.2017 286 Наш край

ЛоготипРэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка» праводзіць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Асноўныя мэты конкурсу ‒ павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні з першага па дзесятый клас устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў:

– першы этап (з 1 па 31 сакавіка 2017 г.) ‒ ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца;

– другі этап (з 1 па 30 красавіка 2017 г.) – раённы. Пераможцы раённага этапу конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай ўзроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу;

– трэці этап (з 1 па 31 мая 2017 г.) ‒ абласны (Мінскі гарадскі) этап конкурсу. Праводзіцца абласнымі установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі. Пераможцы трэццяга этапа ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у заключным рэспубліканскім этапе;

– чацвёрты этап – заключны, праводзіцца напярэдадні або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе ‒ сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу.



  • Мы в социальных сетях: