Наверх

У Баранавічах узнагародзілі пераможцаў відэаконкурсу, прысвечанага 140-годдзю Якуба Коласа і Янкі Купалы

25.11.2022 1308 Наш край

У гісторыі кожнага народа ёсць паэтычнае імя, якое з’яўляецца яго неафіцыйным сімвалам, якое першае ўсплывае  ў памяці, калі заходзіць гаворка пра гэты народ. Для нас – беларусаў – гэта Янка Купала і Якуб Колас. 2022 год – знакавы для нашай краіны. Сёлета шырока адзначаецца 140-гадовы юбілей беларускіх песняроў. З гэтай нагоды ў публічных бібліятэках Баранавічаў на працягу года ладзіліся святочныя мерапрыемствы.

Кульмінацыяй юбілейнага года стала літаратурнае свята “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас…”, якое адбылося 24 лістапада ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая. Кожны, хто завітаў у гэты дзень у бібліятэку, меў магчымасць акунуцца ў атмасферу свята беларускага слова.

Наведвальнікі маглі пазнаёміцца з маляўнічай кніжнай экспазіцыяй “Твае песняры, Беларусь!”, дзе былі прадстаўлены  выданні аб жыцці і творчасці Я. Купалы і Я. Коласа, яскравыя ілюстрацыі беларускіх мастакоў і, канешне, неўміручыя творы беларускіх класікаў.

Па-сапраўднаму святочны настрой стварылі для гасцей удзельнікі арт-фольк групы “Крамяніца”, Валерыя і Аліса Чарненкі, навучэнцы дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 3,  удзельнікі танцавальнага ансамбля “Карусель МІХ” дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў, народны ансамбль танца “Юрачка” гарадскога Дома культуры.

Цэнтральнай падзеяй літаратурнага свята стала ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў відэаконкурсу чытальнікаў “І сёння з намі Колас і Купала”.

Конкурс праводзіўся цэнтральнай гарадской бібліятэкай з 1 верасня па 31 кастрычніка з мэтай абуджэння цікавасці дзяцей і моладзі да паэтычнага слова, папулярызацыі творчасці беларускіх песняроў. Усім жадаючым ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў прапаноўвалася зняць невялікі ролік з відэазапісам мастацкай дэкламацыі твораў Я. Купалы ці Я. Коласа. Ад канкурсантаў паступіла 26 відэаработ, арыгінальнасць і мастацкі ўзровень якіх быў высока ацэнены журы. Лепшыя відэаролікі сталі сапраўдным ўпрыгожаннем святочнага мерапрыемства.

biblioteka-konkurs-4.jpgbiblioteka-konkurs-1.jpgbiblioteka-konkurs-7.jpg

Прыемным сюрпрызам для гасцей сустрэчы стала  віншаванне і падарункі ад дырэктара кінатэатра “Октябрь” Ганны Насковай.

У сувязі з розным узростам удзельнікаў конкурсу было вырашана вылучыць некалькі ўзроставых катэгорый і асобныя намінацыі.

Узроставая катэгорыя “1–4 класы”:

І месца

biblioteka-konkurs-3.jpg

Гайдук Надзея (4 кл. СШ № 19), верш Я. Коласа “Ручэй”.

ІІ месца

Шамкуць Дар’я (2 кл. СШ № 10), верш Я. Купалы “Не шукай”.

ІІІ месца
Мацяс Аляксандра (3 кл. гімназія № 5) верш Я. Коласа “На полі вясною”.

  
Намінацыя “Маленькія таленты”

Творчая група “Рамонак” (дзіцячы сад № 33, выхавальнік Лук’янёнак Галіна Аляксандраўна).

Узроставая катэгорыя “5–8 класы”:

І месца

biblioteka-konkurs-5.jpg

Глазкова Дар’я (6 кл. СШ № 19), Я. Колас “Песня ляснога жаваранка”,

biblioteka-konkurs-9.jpg
Саўчук Аляксей (6 кл. СШ № 19), Я. Колас урывак з аповесці “Дрыгва”.

ІІ месца

biblioteka-konkurs-0.jpg

Дуняк Мікіта (6 кл. СШ № 19), Я. Купала “Хлопчык і лётчык”.

ІІІ месца

Рачкоўская Дар’я (6 кл. СШ № 9), Я. Колас “Адлёт жураўлёў”,

biblioteka-konkurs-10.jpg

Ківель Марк (6 кл. СШ № 9), Я. Колас “Конь і сабака”.

Намінацыя “Калектыўная творчасць”

ДУК “Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

верш Я. Купалы “Спадчына”.

Намінацыя “За шчырасць выканання”

Раброў Ілья (8 кл. СШ № 10), верш Я. Купалы “А яна”.

Узроставая катэгорыя “9–11 класы”:

 І месца

biblioteka-konkurs-2.jpg

Вейкуць Ягор і Цыган Алеся (11 кл. СШ №1) вершы Я. Купалы “Каханне”, “Сон”.

ІІ месца
Страленя Ульяна (10 кл. СШ № 10), верш Я. Коласа “У летні адпачынак”.

ІІІ месца
Фадзеева Дар’я (11 кл. гімназіі  № 1), урывак з трылогіі Я. Коласа “На ростанях”,

biblioteka-konkurs-11.jpg

Анацкая Анастасія (9 кл. СШ № 13), урывак з трылогіі Я. Коласа “На ростанях”.

 
Узроставая катэгорыя “Студэнты і дарослыя”:

Намінацыя “Нацыянальны каларыт”

biblioteka-konkurs-12.jpg

Тарасевіч Максім (студэнт 3-га курса Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа будаўнікоў), Я. Колас “Раніца ў нядзельку”,

biblioteka-konkurs-13.jpg

Канапацкая Вераніка і Патоцкі Яўген (студэнты 1-га курса Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа), верш Я. Купалы “Над калыскай”.

Намінацыя “Арыгінальнасць падачы матэрыялу”

Ермаленка Вікторыя (бібліятэкар гімназіі № 1), верш Я. Купалы “Мая малітва”.

Намінацыя “Прыз глядацкіх сімпатый” 

Ківель Марк (6 кл. СШ № 9), Я. Колас “Конь і сабака”.

biblioteka-konkurs-8.jpg

Віншуем пераможцаў!

Надзея КІПЕЛЬ, вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.Таўлая

Фота Алены АЛЬПЯРОВІЧ










  • Мы в социальных сетях: