У чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая 15 лютага адбудзецца літаратурна-музычная сустрэча “Усё пачынаецца з любові”.
Мерапрыемства пройдзе ў рамках пасяджэння аматарскага клуба “Преодоление”, які дзейнічае ў бібліятэцы з 2016 года. Удзельнікамі клуба з’яўляюцца людзі з парушэннямі зроку.
Бібліятэчныя спецыялісты падрыхтавалі для гасцей шэраг прыемных сюрпрызаў. Падчас сустрэчы прагучаць песні і вершы пра каханне ў самых разнастайных яго праяўленнях – любоў да маці, Радзімы, каханне паміж мужчынай і жанчынай.
На сустрэчу запрошаны ганаровыя госці: Ігар Хлабукін – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, мастачка Таццяна Молатава – педагог і аўтар выставы “Дзіўны свет жанчыны”.
Чакаецца таксама выступленне вакальнага гурта “Элегія” (кіраўнік Ю. Масібут).
Аляксандра КУПРЫЯНАВА