Наверх

Як прайшоў дзень роднай мовы ў дзіцячым садку № 43

21.02.2023 517 Наш край

Дзень роднай мовы – асаблівы дзень для кожнай нацыі і народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Для таго каб мова беларуская гучала, трэба змалку далучаць дзяцей да свядомага жадання авалодаць роднай мовай, запомніць новае слова, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі і бацькамі.

Сёння ў дзіцячым садку № 43 г. Баранавічы святкавалі Дзень роднай мовы. Педагагічнымі супрацоўнікамі былі падрыхтаваны мерапрыемствы на працягу ўсяго дня.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з самага ранку разам з бацькамі ўдзельнічалі ў акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", "Вітаемся па-беларуску" (малодшыя групы), удзельнічалі ў віктарыне "Беларуская казка – розуму падказка", афармлялі замалёўкі да казак, гулялі на перапынках у беларускія народныя гульні. У час правядзення мерапрыемства "Гучы, родная мова" выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп чыталі і слухалі  вершы беларускіх пісьменнікаў, спявалі беларускія песні,  адгадвалі "Загадкі з роднай хаткі", удзельнічалі ў гульнях "Скажы па-беларуску", "Працягні прыказку", "Апрані ляльку ў нацыянальны касцюм", "Устаў прапушчанае слова",  а самае галоўнае –  іх маленькія сэрцы напоўніліся любоўю да беларускай мовы, яе багацця і прыгажосці.

Дзіцячы сад № 43 г. Баранавічы





  • Мы в социальных сетях: