Наверх

Як адпачывалi на восеньскіх канікулах вучнi Арабаўшчынскай базавай школы

09.11.2019 458 Наш край

Канікулы – час адпачынку і новых уражанняў. Змястоўным стаў гэты перыяд для вучняў Арабаўшчынскай базавай школы.

Так, у рамках плана работы ўстановы адукацыі на перыяд восеньскіх канікул вучні пачатковых класаў з 1 па 8 лістапада адпачывалі ў прышкольным аздараўленчым лагеры “Іскрынка”. Педагогамі школы для выхаванцаў праводзіліся мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнага, экалагічнага кірункаў, папулярызацыі ЗЛЖ, вялася фізкультурна-аздараўленчая работа. Для дзяцей таксама было арганізавана збалансаванае гарачае трохразовае харчаванне.

Вучні 5-9 класаў з задавальненнем наведвалі спартыўную залу, удзельнічалі ў запланаваных мерапрыемствах, азнаёміліся з экспазіцыяй выставы “Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць” у г. Баранавічы, прымеркаванай да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Арабаўшчынская базавая школа

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: